Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння

Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння


9.04.2009.
Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння
8 красавіка 2009 г. у пінскай катэдры Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі, кардынал Казімір Свёнтэк у 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння цэлебраваў урачыстую святую Імшу. У літургіі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, усе біскупы Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС, шматлікія святары, законнікі і законніцы, у тым ліку айцец Яўген Усошын ды некаторыя семінарысты БГКЦ.

У гэты ўрачысты і сонечны дзень юбіляр пачуў шмат шчырых пажаданняў, а таксама быў агорнуты гарачай малітвай з боку сваіх братоў у святарстве, сясцёр законных, а таксама шматлікіх вернікаў.

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч як прадстаўнік Бэнэдыкта XVI да пажаданняў Папы, зачытаных у пінскай катэдры, далучыў свае асабістыя пажаданні.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, усіх святароў і вернікаў кардынала Казіміра павіншаваў Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, выказаўшы падзяку Богу за «каштоўны і шматгадовы дар святарства» юбіляра, святарства, поўнага «цярпенняў і балючых выпрабаванняў». «У гэтым, напэўна, была праява асаблівага Божага Провіду, — працягваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, — каб праз цярпенні прыпадобніцца да Хрыста ў таямніцы Яго Мукі. Бо хто выбірае Хрыстовае святарства, той выбірае і Яго цярпенне. Адначасова мы дзякуем Пану Богу за тое, што ў сваім Провідзе Ён адарыў Вас, Эмінэнцыя, духоўнай сілай для пераадолення розных цяжкасцяў. Падобныя дары атрымлівалі і святыя, якія, наследуючы церпячага Хрыста, узрасталі ў святасці».

Немагчыма ўявіць гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, як гэта адзначылі біскупы Беларусі ў сваім віншаванні, без асобы кардынала Казіміра Свёнтка — сведкі веры і руплівага пастыра.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад