Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці  


Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
25 сакавіка 2009 года, з нагоды 65-й гадавіны сьмерці Блаславёнага Сьвятамучаніка Амільяна (Коўча), на месцы былога канцэнтрацыйнага лагеру Майданэк у Польшчы, быў асьвячаны абеліск (камень) з пасланьнем Блаславёнага:
"…Тут я бачу Бога – Бога, які ёсьць адзін для нас усіх, без зважаньняў на рэлігійную розьніцу".

Урачыстасьць узначалілі грэка-каталіцкі мітрапаліт перамышльска-варшаўскі Высокадастойны Кір Ян (Мартыняк) ды рыма-каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт люблінскі Юзаф Жыцінскі. Удзельнічалі грэка-каталіцкія біскупы з Украіны ды Польшчы, разам са шматлікімі грэка-каталіцкімі сьвятарамі – пілігрымамі з Украіны.

Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўлялі Апостальскі Візітатар архімандрыт Сяргей (Гаек) ды душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці а. Ігар Кандрацьеў.

Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел таксама Віцэ-прэм'ер Украіны Іван Васюнік, Віцэ-міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Жухоўскі, прадстаўнік Сакратарыяту Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Малгожата Залуска, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дыпляматычнага корпусу, габрэйскай грамады.

Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
Урачыстасьці распачаліся з малітвы за загіблых у канцлагеры Майданэк. Потым быў зачытаны Дэкрэт Першаярарха УГКЦ Яго Блаславенства Кір Любаміра (Гузара). «Усіх сьвятароў ды душпастыраў нашай Царквы заклікаю у сваім жыцьці ды служэньні ўспадкоўваць прыклад гэтага нашага субрата ў сьвятарстве» - напісаў у дакуменце Кір Любамір.

Пасьля гэтага прадстаўнікам 15-ці епархій і экзархатаў з Украіны, Польшчы ды Апостальскай Візітатуры БГКЦ была перададзена зямля з Майданэка. Яна будзе зьберагацца ў Кіеве, Львове, Тэрнопалі, Івана-Франкоўску, Драгобычы, Каламіі, Стрыі, Сокалі, Жоўкве, Чарткове, Луцку, Адэсе, Данецку, а таксама ў Перамышлі , Уроцлаве і Берасьці.

Храм у Берасьці быў выбраны Апостальскім Візітатарам архімандрытам Сяргеям, як найбліжэйшы да Майданэка храм БГКЦ. Акрамя таго, у час ІІ сусьветнай вайны з Берасьця ў канцлагер Майданэк было адпраўлена шмат жыхароў Беларусі – ахвяраў нацызма, у тым ліку беларускіх дзяцей.

Жыцьцёвы шлях Бл. Сьвмуч. Амільян закончыў у канцлагеры 25 сакавіка 1944 года, а ў 2001 годзе яго беатыфікаваў Папа Рымскі Ян Павал ІІ. Увосень 2008 года Сінод Біскупаў УГКЦ пастанавіў абвясьціць Блаславенага Сьвятамучаніка Амільяна Коўча Заступнікам душпастыраў УГКЦ.
Фота а. Багдана Стэпана







VI-4010-15/2009

АКТ ПЕРАДАЧЫ № 118

Дзяржаўны музей на Майданку, у асобах Дырэктара Тамаша Кранца і Галоўнага Захавальніка Веславы Злёт, перадае на рукі а. Ігара Кандрацьева, які прадстаўляе Апостальскую Візітатуру для грэка-католікаў Беларусі, зямлю з былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера на Майданку ў Любліне.
Гэтая зямля перадаецца ў 65-я ўгодкі сьмерці Бласлав. а. Амільяна Коўча, вязьня Майданку, з мэтай захаваньня яе ў царкве сьвв. Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці (Брэсьце).


Галоўны Захавальнік
Веслава Злёт
Дырэктар
Томаш Кранц


Люблін, 25 сакавіка 2009 г.

27.03.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier