Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці27.03.2009. |
![]() "…Тут я бачу Бога – Бога, які ёсьць адзін для нас усіх, без зважаньняў на рэлігійную розьніцу". Урачыстасьць узначалілі грэка-каталіцкі мітрапаліт перамышльска-варшаўскі Высокадастойны Кір Ян (Мартыняк) ды рыма-каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт люблінскі Юзаф Жыцінскі. Удзельнічалі грэка-каталіцкія біскупы з Украіны ды Польшчы, разам са шматлікімі грэка-каталіцкімі сьвятарамі – пілігрымамі з Украіны. ![]() ![]() ![]() Пасьля гэтага прадстаўнікам 15-ці епархій і экзархатаў з Украіны, Польшчы ды Апостальскай Візітатуры БГКЦ была перададзена зямля з Майданэка. Яна будзе зьберагацца ў Кіеве, Львове, Тэрнопалі, Івана-Франкоўску, Драгобычы, Каламіі, Стрыі, Сокалі, Жоўкве, Чарткове, Луцку, Адэсе, Данецку, а таксама ў Перамышлі , Уроцлаве і Берасьці. Храм у Берасьці быў выбраны Апостальскім Візітатарам архімандрытам Сяргеям, як найбліжэйшы да Майданэка храм БГКЦ. Акрамя таго, у час ІІ сусьветнай вайны з Берасьця ў канцлагер Майданэк было адпраўлена шмат жыхароў Беларусі – ахвяраў нацызма, у тым ліку беларускіх дзяцей. Жыцьцёвы шлях Бл. Сьвмуч. Амільян закончыў у канцлагеры 25 сакавіка 1944 года, а ў 2001 годзе яго беатыфікаваў Папа Рымскі Ян Павал ІІ. Увосень 2008 года Сінод Біскупаў УГКЦ пастанавіў абвясьціць Блаславенага Сьвятамучаніка Амільяна Коўча Заступнікам душпастыраў УГКЦ. Фота а. Багдана Стэпана VI-4010-15/2009 АКТ ПЕРАДАЧЫ № 118 Дзяржаўны музей на Майданку, у асобах Дырэктара Тамаша Кранца і Галоўнага Захавальніка Веславы Злёт, перадае на рукі а. Ігара Кандрацьева, які прадстаўляе Апостальскую Візітатуру для грэка-католікаў Беларусі, зямлю з былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера на Майданку ў Любліне. Гэтая зямля перадаецца ў 65-я ўгодкі сьмерці Бласлав. а. Амільяна Коўча, вязьня Майданку, з мэтай захаваньня яе ў царкве сьвв. Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці (Брэсьце). Галоўны Захавальнік Веслава Злёт Дырэктар Томаш Кранц Люблін, 25 сакавіка 2009 г. Вярнуцца назад |