Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне
У Нядзелю Тамаша, Нядзелю Божай Міласэрнасьці ў Маладэчанскай парафіі Хрыста Чалавекалюбца адбылося урачыстае Багаслужэньне. З Менску, ужо традыцыйна, на сьвята прыбылі пілігрымы. Менская моладзь, гэтым разам не як звычайныя пілігрымы, але як частка Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хору ”Прасфара”, распачала ўрачыстасьць сьпевам Акафісту Імю Ісусаваму. Літургічная абслуга таксама была незвычайнай, прыслугоўвалі сэмінарысты з Менску і Віцебску. Усіх гасьцей і парафіянаў прывітаў душпастар парафіі айцец Яўген Усошын. На пачатку айцец зачытаў прывітаньне Уладыкі Апостальскага Візітатара архімандрыта Сяргея, які зараз знаходзіцца ў паломніцтве ў Сьвятой Зямлі: Дарагі Айцец! З Хрысьціянамі Сьвятой Зямлі молімся за вас сабраных у Маладэчне. Хай Уваскрослы Госпад наш Ісус Хрыстос Чалавекалюбец блаславіць усіх вас! +Архімандрыт Сяргей Узначаліў Боскую Літургію протапрэзьбітар Цэнтральна-заходняга дэканату айцец Андрэй Абламейка. Казаньне да вернікаў прамовіў айцец Андрэй Сідаровіч. Багаслужэньне закончылася малітвай перад абразом Хрыста Чалавекалюбца і сьпевам ”Магутны Божа”. На заканчэньне сьвята Маладэчанскія парафіяне частавалі ўсіх за Пасхальным сталом. |
31.03.2008
|