Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне

Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне


31.03.2008.
У Нядзелю Тамаша, Нядзелю Божай Міласэрнасьці ў Маладэчанскай парафіі Хрыста Чалавекалюбца адбылося урачыстае Багаслужэньне.

З Менску, ужо традыцыйна, на сьвята прыбылі пілігрымы. Менская моладзь, гэтым разам не як звычайныя пілігрымы, але як частка Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хору ”Прасфара”, распачала ўрачыстасьць сьпевам Акафісту Імю Ісусаваму. Літургічная абслуга таксама была незвычайнай, прыслугоўвалі сэмінарысты з Менску і Віцебску.

Усіх гасьцей і парафіянаў прывітаў душпастар парафіі айцец Яўген Усошын. На пачатку айцец зачытаў прывітаньне Уладыкі Апостальскага Візітатара архімандрыта Сяргея, які зараз знаходзіцца ў паломніцтве ў Сьвятой Зямлі:

Дарагі Айцец! З Хрысьціянамі Сьвятой Зямлі молімся за вас сабраных у Маладэчне. Хай Уваскрослы Госпад наш Ісус Хрыстос Чалавекалюбец блаславіць усіх вас!
+Архімандрыт Сяргей


Узначаліў Боскую Літургію протапрэзьбітар Цэнтральна-заходняга дэканату айцец Андрэй Абламейка. Казаньне да вернікаў прамовіў айцец Андрэй Сідаровіч.

Багаслужэньне закончылася малітвай перад абразом Хрыста Чалавекалюбца і сьпевам ”Магутны Божа”.

На заканчэньне сьвята Маладэчанскія парафіяне частавалі ўсіх за Пасхальным сталом.

Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне

Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне

Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне

Вярнуцца назад