Пошук

Каляндар

 

НОВЫ БІСКУП У КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ НА СІЦЫЛІІ  


НОВЫ БІСКУП У КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ НА СІЦЫЛІІУ суботу, 30 жніўня 2025 г. Яго Святасць Папа Леў прызначыў прэзбітара Рафаіла Дэ Анджэліс, з кліру епархіі Лунгра, біскупам каталіцкай італа-албанскай епархіі візантыйскага абраду П'яна-дэльі-Альбанезі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі. 

 

Папас Рафаіл Дэ Анджэліс нарадзіўся ў Кастравілары (правінцыя Козенца) у 1979 годзе. Ён скончыў дзяржаўную класічную сярэднюю школу ў 1998 годзе.

 

Быў прыняты ў Папскую Грэцкую Калегію св.  Атанасія ў Рыме, дзе завяршыў філасофскія і тэалагічныя студыі  ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, атрымаўшы ступень доктара маральнай тэалогіі ў 2015 годзе. Ён быў пасвечаны ў прэзбітара ў 2006 годзе.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


31.08.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier