Сьвяты мучанік Конан Ісаўрыйскі

Сьвяты Конан жыў у першым стагоддзі пасьля Хрыста ў Малай Азіі ў горадзе Ісаўрыя. На настойлівую просьбу бацькоў пашлюбаваўся з маладой дзяўчынай, якую пасьля пераканаў жыць у чысьціні. Маладыя сужонкі жылі як брат і сястра, аддаючыся Богу. Сьвяты Конан прывёў да веры і сваіх бацькоў. Ягоны бацька за крытыку паганскага культу быў страчаны на сьмерць. Яшчэ раней памерлі маці і жонка. Ад таго часу ў манастыры цалкам прысьвяціў сябе малітве і посту. Сваім навучаньнем і цудамі многіх прывёў да веры ў Хрыста. Калі ж ў Ісаўрыі пачаліся перасьледаваньні хрысьціянаў, першым пацярпеў Конан. Але жыхары Ісаўрыі сталі на яго абарону. Каты, перапалоханыя, уцяклі з месца пакутаў, пакінуўшы зраненую і скрываўленую сваю ахвяру. Сьвяты Конан шкадаваў, што ня змог памерці за Хрыста. Праз два гады памёр і быў пахаваны побач з маці і жонкай.