Пошук

Каляндар

 

Леў XIV сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем  


Леў XIV сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем26 ліпеня 2025 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Мітрапаліта Валакаламскага, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата.

 

Гэта першая сустрэча Льва XIV з рускім праваслаўным іерархам.

 

Як паведаміла ў сваім штодзённым бюлетэні Зала Друку Святога Пасада, раніцай 26 ліпеня Папа прыняў у Ватыкане Мітрапаліта Валакаламскага Антонія, адказнага за знешнія сувязі Маскоўскага Патрыярхата. Падрабязнасці перамоў не раскрываюцца.

 

40-гадовы Мітрапаліт Антоній з чэрвеня 2022 года адказвае за знешнія сувязі Маскоўскага Патрыярхата. У гэтай ролі ён некалькі разоў сустракаўся з Папам Францішкам, апошні раз у ліпені 2024 года ў Ватыкане.

 

Марыя Валодзіна – Vatican News


28.07.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier