Пошук
Нядзельнае казаньне
субота
КАСТРЫЧНІКА |
1700 гадоў таму завяршыўся Нікейскі сабор
Гэтыя словы шмат каму вядомыя з дзяцінства:
«Веру ў адзінага Бога, Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад ўсімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася… Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл». Вышэйназваныя праўды веры хрысціяне пачалі вызнаваць, пачынаючы ад сабора біскупаў паўсюднага Касцёла, які адбыўся ў горадзе Нікея Рымскай імперыі. Дзяржава ў той час атрымала новую сталіцу ў Канстанцінопалі. Яна была названая ў гонар імператара Канстанціна, які склікаў сабор, запрасіўшы біскупаў, святароў, дыяканаў і усіх зацікаўленых.
Першы Нікейскі сабор, гэта цудоўная падзея ў першую чаргу падкрэслівае паўсюдную накіраванасць хрысціянскай веры і евангельскай навіны аб збаўленні ўсіх людзей. Па-другое, сам імператар прымаў актыўны ўдзел у падрухтоўцы і правядзенні сабору, то было зусім не звычайна, таму што дагэтуль амаль 280 гадоў трываў пераслед хрысціян. Канстанцін адмовіўся ад мяча перасладніка веры, каб узяць у рукі крыж. Незадоўга да сваёй вырашальнай бітвы з галоўным ворагам Ліцыніем ў 312 годзе ён прыняў хрысціянства.
Нікея азнаменавала сабой новы час для хрысціянства. Пераследаваныя паслядоўнікі Збаўцы нашага Езуса Хрыста, якія насілі ільняное адзенне, сталі паважанымі дарадцамі імператараў, апранутых у пурпурныя мантыі. Некалі пагарджаная рэлігія была на шляху да таго, каб стаць дзяржаўнай рэлігіяй, духоўным цэментам адзінага грамадства, у якім грамадскае і прыватнае жыццё было аб’яднанае хрысціянскай дактрынай. Аднак для таго, каб хрысціянства стала цэментуючым фактарам жыцця імперыі, яно павінна было стаць адзіным сваёй верай. Таму імператары склікалі касцёльныя саборы, такія як Нікейскі. Горад Нікея быў невялікім мястэчкам, якое размяшчалася на берагах праліва Басфор, — таго самага, які злучае Чорнае і Міжземнае мора. Чаму сабор быў скліканы?Галоўнай прычынай склікання Нікейскага сабора стала распаўсюджванне арыянства — ерасі, якая аспрэчвала Боскую натуру Езуса Хрыста. Святар Арый з Александрыі вучыў, што Сын Божы быў створаны і не з’яўляецца адзінасутным Айцу. Гэта выклікала сур’ёзны тэалагічны крызіс і пагрозу падзелу Касцёла. Імператар Канстанцін Вялікі, які імкнуўся да грамадскага і касцёльнага адзінства, склікаў біскупаў з усяго хрысціянскага свету для вырашэння ўзніклай спрэчкі. Якія рашэнні прыняў сабор?
Якое значэнне мае Першы Нікейскі сабор?Першы паўсюдны сабор стаў гістарычнай падзеяй, якая акрэсліла Хрыста як Бога і Збаўцу.
Ён паказаў, што супольнасць верных Богу людзей здольная разам — з удзелам біскупаў з розных краін — сфармуляваць праўды веры і абараняць іх ад скажэнняў.
Нікейскі сабор даў пачатак традыцыі Сусветных сабораў, падчас якіх фармуецца дагматычнае і кананічнае вучэнне Каталіцкага Касцёла. Прынцып саборнасці (ці як сёння прынята казаць — сінадальнасці) як выраз адзінства супольнасці ў Духу Святым стаў асновай для пазнейшага выпрацавання веравучэння адзінага, святога, апостальскага Каталіцкага Касцёла.
Касцёл — гэта жывое Цела Хрыста, у якім праўда выяўляецца праз сумеснае вызнанне веры і згоду святых Айцоў, а таксама іерархічная структура, у якой дзейнічае дысцыпліна для ўсіх вернікаў.
Тэкст: Кс. Яўген Баланёў / Паводле: catholicminsk.by |
26.07.2025
|