Пошук

Каляндар

 

Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Гродне (+праграма)  


Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Гродне (+праграма)З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі.


Рэлігійная падзея пройдзе пад дэвізам «Мы — пілігрымы надзеі» ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41). Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

 

«Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі. Няхай Пан Езус вядзе вас за сабой і адорыць вас Сваёй маладосцю”,— адзначае ў звароце да маладых людзей біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, Старшыня Камісіі па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Узрост удзельнікаў — ад 16 гадоў. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

 

Удзельнічаць у мерапрыемстве неабходна з рэлігійнымі намерамі.

 

Група ўдзельнікаў ад кожнай парафіі павінна мець адказнага, якога прызначыць пробашч. Адказны павінен запоўніць анкету ўдзельнікаў.

 

Асабісты ўзнос кожнага ўдзельніка — 20 рублёў (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).

 

З сабой мець сродкі гігіены, неабходныя лекі, дыванок, спальнік.

 

Рэгістрацыя адбывалася да 10 чэрвеня па электронным адрасе dnimoladzibelarusi@gmail.com або тэлефоне: +375 (29) 208-48-82 (айцец Эдвард Пяцельчыц CSsR).

 

Прыезд і ад’езд адбываюцца сваім транспартам, на аўтобусе або цягніку. На чыгуначным і аўтобусным вакзалах удзельнікаў будуць чакаць валанцёры. Наконт паркоўкі для аўтобусаў і асабістага транспарту дамаўляцца з а. Эдвардам Пяцельчыцам.

 

З пытаннямі звяртацца таксама па тэлефонах: +375 (29) 632-43-73+375 (29) 286-31-78 (ксёндз Антоні Грэмза).

 

Праграма Дзён моладзі

20 чэрвеня, пятніца

15.00 — рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў у сем’ях
18.00 — прывітанне ўдзельнікаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 — святая Імша
20.30 — вячэра (пры касцёле)
21.30 — канцэрт праслаўлення (гродзенскі моладзевы музычны гурт Open)
22.30 — вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

21 чэрвеня, субота

9.00 — ранішнія малітвы ў касцёле (Ютрань)
9.30 — «Катэхеза ў катэхезах», размова і дыскусія ў тэматычных групах на тэмы: «Любоў», «Адвага», «Вера», «Дапамога», «Радасць», «Сяброўства», «Сведчанне», «Адказнасць», «Чысціня»
10.30 — падвядзенне вынікаў тэматычных катэхез, сведчанні ўдзельнікаў
12.00 — святая Імша
13.30 — абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці ў касцёле
15.30 — прэзентацыя моладзі ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі і Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў (10 хвілін для кожнай), размова з біскупамі і адказы на пытанні моладзі
18.00 — вячэра (пры касцёле)
19.30 — эўхарыстычная адарацыя, споведзь
21.00 — канцэрт (музычны гурт Verbum Dei)
22.30 — вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

22 чэрвеня, нядзеля

9.30 — ранішнія малітвы
9.45 — святая Імша, «Пераход праз браму надзеі» — рассыланне моладзі

 

Паводле Grodnensis.by / Catholic.by


18.06.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier