Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 135 год з дня нараджэння а. Язэпа Германовіча
135 год з дня нараджэння а. Язэпа Германовіча4.03.2025. |
|
📌 Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1921 г. уступіў у ТБШ; арганізаваў адну з беларускіх школ на Дзісненшчыне, прамаўляў казанні на беларускай мове. У 1924 г. пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў.
📌 Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Проза і паэзія Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках газет «Krynica», «Chryścijanskaja Dumka». 📌 Пераследаваўся польскімі, а потым і савецкімі ўладамі.
📌 З 1955 г. на эміграцыі. Выдаваў часопіс "Божым шляхам".
📌 Аўтар кніг публіцыстыкі, вершаў і ўспамінаў.
📌 У 2011 г. яго выбраныя творы выйшлі ў серыі "Беларускі кнігазбор".
Падрабязней пра а. Язэпа Германовіча
Вярнуцца назад |