Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Слова пра спадчыну Роўнаапостальных Кірылы і Мятода ў Юбілейным Годзе 2025. Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек)
Слова пра спадчыну Роўнаапостальных Кірылы і Мятода ў Юбілейным Годзе 2025. Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек)22.02.2025. |
|
ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎ
Спадчына святых Кірыла і Мятода - Слова Божае на роднай мове ды супольная малітва застаюцца дзейсным прыкладам і жывым заклікам для хрысціянаў - асабліва славянаў - да супольнай малітвы і супрацоўніцта на шляху да Еднасці.
У Экуменічным Vademecum "Біскуп і Еднасць хрысціянаў" (выдазеным у Ватыкане ў 2020 г. Папскай Радай спрыяння хрысціянскаму адзінству) знаходзіцца рэкамендацыя: "паколькі мы падзяляем рэальную сулучнасць (communio) з іншымі хрысціянамі дзякуючы супольнаму хросту, малітва з гэтымі братамі і сёстрамі ў Хрысце адначасова магчымая і неабходная, каб прывесці нас да Еднасці, якой Госпад жадае для сваёй Царквы". (Vademecum, 36.) Вярнуцца назад |