Пошук

Каляндар

 

Юбілейныя храмы ў Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі  


Юбілейныя храмы ў Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі29 снежня 2024 г. Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) выдаў дэкрэт, якім на тэрыторыі Апостальскай Адміністратуры вызначаюцца юбілейныя храмы з нагоды Юбілею 2025 года.


№ 24.129/МІ Мінск, 29 снежня 2024 г.

ДЭКРЭТ
аб вызначэнні юбілейных храмаў

у Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

 

На падставе дэкрэта Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 мая 2024 года «Нормы ўдзялення адпусту падчас Звычайнага Юбілею 2025 года, устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам»,

вызначаю наступныя юбілейныя храмы, за пілігрымаванне ў якія

або за пабожнае наведванне якіх вернікі (католікі любога абраду)

могуць атрымаць поўны адпуст.

  • у Заходнім Протапрэзбітараце

    • храм Святых Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце;

  • у Цэнтральным Протапрэзбітараце

    • храм Праведнага Язэпа ў Мінску;

  • ува Ўсходнім Протапрэзбітараце

    • храм святой Параскевы Полацкай у Полацку.

 

На плённае карыстанне дарам адпустаў у Юбілейным 2025 годзе

ўсю Супольна Апостаьскай Адміністратуры для грэка-католікаў

у Беларусі шчыра бласлаўляю.

Архімандрыт Сяргей (Гаек)

Апостальскі Адміністратар

 

Протапрэзбітар Яўген Усошын

Канцлер курыі


29.12.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier