Пошук

Каляндар

 

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай  


Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні ПолацкайУ Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндары) – 30 кастрычніка 2024 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай.


Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года малітвы” - якім Папа Францішак абвясціў год 2024 – моліцца за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі.

 

Святая Еўфрасіння Полацкая (нар. 1104) паходзіла з роду полацкага князя Ўсяслава (яе хроснае імя было Прадслава).

 

Для хрысціян Беларусі яна з’яўляецца “настаўніцай мудрасці і прыкладам малітвы”. Ушаноўваюць яе хрысціяне візантыйскай традыцыі (праваслаўныя і грэка-католікі) у дзень яе спачыну – 23 траўня. Яе ўшаноўваюць і рыма-католікі.

 

Напрыканцы свайго манаскага жыцця, Еўфрасіння вырушыла ў пілігрымку да Святой Зямлі. Святая спачыла ў Ерусаліме 23 траўня 1173 года. (Гэта быў час пасля Вялікай схізмы, але на беларускіх землях гэты падзел не быў вострым).

 

+++

 

ТРАПАР (Тон 8).

Прыпaдoбнiўшыся двaнaццaцiгaдoвaму Xрысту, штo зaстaўся ў сьвятынi нaвучaць, ты, aдкiнуўшы дaчaсную слaву, усклaлa Крыж нa сябe i пaйшлa зa Iм; выбрaўшы aнёльскi спoсaб жыцьця, вучэньнeм i прыклaдaм свaiм ты прывялa мнoгix дa Xрыстa i, быццaм сoнцa вeсьняe, aсьвяцiлa зямлю Пoлaцкую i ўсю Бeлaрускую крaiну, Eўфрaсiньня сьвятaя, пaчэснaя мaцi нaшaя. Цяпeр мaлi Xрыстa Бoгa, якoгa ты пaлюбiлa бoльш зa ўсё, дaрaвaць крaiнe нaшaй i ўсяму сьвeту супaкoй, i душaм нaшым бaгaцьцe свaйгo зьмiлaвaньня.


1.11.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier