Мучанікі Адрыян і Натальля

Сёньня згадка мучанікаў Адрыяна і Натальлі. Натальля была тайнай хрысьціянкай, а яе мух імпертарскім дастойнікам. Паходзілі абодва з Нікамедыі, што ў Бітыніі. Аднаго разу 23 хрысьціяніна з Нікамедыі былі ўзятыя да суду за адмову складаньня ахвяр боствам. Старшынёй суда быў Адрыян. Ён запытаўся ў хрысьціянаў, чаму яны так мужна зносяць усе цярпеньні. Хрысьціяне адказалі, што кожны пацярпелы за Хрыста атрымае небачаную і нечуваную ўзнагароду ў небе. Адрыян, парушны мужнасьцю хрысьціянаў і ажыўлены ласкай Божай загадаў запісаць сябе як хрысьціяніна. Жонка падтрымлівала яго ў вязьніцы. Мучыўшы, каты адрэзалі Адрыяну рукі і ногі і так ён аддаў Богу душу. Жонка захавала іх як рэліквіі. Інеўзабаве памерла, ад суперажываньняў мукам. Таму яна лічыцца таксама мучаніцай, хоць і не пралiла кроў.

Чанстахоўская ікона Багародзіцы

Чанстахоўская ікона Багародзіцы належыць да усходняга тыпу ікон. Здаўна лічылася апякункай Польшчы, таксама шануецца на тэрыторыі Беларусі і Украіны як католікамі, так і праваслаўнымі.

Барунская ікона Маці Божай

Барунская ікона Маці Божай належала ігумену Полацкага манастыра базыліянаў Язафату Бражыцу. Перад сьмерцю была падараваная пабожнаму Мікалая Песьляку, які заснаваў манастыр у Барунах. З’яўляецца адной з найбольш шанаваных на Беларусі ікон Багародзіцы.