Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 23 студзеня - Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх
23 студзеня - Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх22.01.2024. |
|
АПОСТАЛ: 1 Ліст Яна 3:10-24; ЕВАНГЕЛЛЕ: Мацвей 21:33-42
Трапар (Тон 4) Мучанікі Падляскія! Выйшаўшы на барацьбу з лютым ворагам, які хацеў загубіць душы вашыя, не спалохаліся пагрозаў ягоных, а мужна вытрывалі пры сваёй Царкве аж да сьмерці, бо непахісна стаялі вы на духоўным камяні – Пятровай скале. Прыняўшы вянок славы ад адзінага Пераможцы і Ўладара, маліце Яго, каб і мы былі верныя Царкве Хрыстовай.
Кандак (Тон 2) Радуйся, Пратулін! Бо ты не найменшы з паселішчаў ды гарадоў падляскіх. Ад цябе зазьзялі тыя, што за Царкву прынесьлі жыцьцё сваё ў ахвяру, і гэтым здабылі неўвядальны вянок славы. Дык маліцеся ж мучанікі, перад пасадам Усявышняга за ўмацаваньне нас у веры і за збаўленьне душаў нашых. Вярнуцца назад |