Пошук

Каляндар

 

АПОСТАЛ АНДРЭЙ - ПАКРАВІЦЕЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВА  


АПОСТАЛ АНДРЭЙ - ПАКРАВІЦЕЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВАУ царкоўным каляндары: 30 лістапада свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага - Апякуна Ўсходняй Царквы.

 

У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў гэта традыцыйны Дзень малітвы за ўсе Цэрквы візантыйскай традыцыі.

У дні 29-30 лістапада 2023 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія 28 лістапада пачалі Перадкалядны пост (“Рождественский пост”).

У Мінску, у грэка-каталіцкім храме Прав. Язэпа, вул. Арджанікідзе, 6 - Боская Літургія ў 18:30, у чацвер, 30.11.23

 

***

Ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Пакравіцелям) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць св. Паўлу VI Папе Рымскаму. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Усяленскім Патрыярхам Афінагорам у Святой Зямлі ў 1965 годзе.

Гэтая ініцыятыва была прынята Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам летам 1968 года. Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў кнізе пад загалоўкам ROMA-AMOR.

 

Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духовага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі.


30.11.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier