Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > АПОСТАЛ АНДРЭЙ - ПАКРАВІЦЕЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВА
АПОСТАЛ АНДРЭЙ - ПАКРАВІЦЕЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВА30.11.2023. |
|
У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў гэта традыцыйны Дзень малітвы за ўсе Цэрквы візантыйскай традыцыі. У дні 29-30 лістапада 2023 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія 28 лістапада пачалі Перадкалядны пост (“Рождественский пост”). У Мінску, у грэка-каталіцкім храме Прав. Язэпа, вул. Арджанікідзе, 6 - Боская Літургія ў 18:30, у чацвер, 30.11.23
*** Ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Пакравіцелям) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць св. Паўлу VI Папе Рымскаму. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Усяленскім Патрыярхам Афінагорам у Святой Зямлі ў 1965 годзе. Гэтая ініцыятыва была прынята Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам летам 1968 года. Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў кнізе пад загалоўкам ROMA-AMOR.
Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духовага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі. Вярнуцца назад |