Пошук

Каляндар

 

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ  


НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ26 - 28 ліпеня 2023 праходзіць пешая Пілігрымка з Друі ў Росіцу (якую арганізуюць Айцы марыяне).

 

Пілігрымы кіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя і Антонія - мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.

 

Пілігрымка распачалася ў сераду - 26 ліпеня раніцай - святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 28 ліпеня святой Імшой для пілігрымаў а 18:00 гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы. На шлях выйшла больш за 70 паломнікаў.

 

Працягласць пілігрымкі — 3 дні; маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца. Першы дзень завяршыўся малітвай у касцёле ў Мёрах. Традыцыйна, у пілігрымцы ўдзельнічае група грэка-католікаў.

 

***

 

МАЛІТВА НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ

Кандак 1 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):


Адданых слугаў Божых і ўслаўленых пакутнікаў Хрыстовых,

якія сьмерці не збаяліся ды жыцьцё сваё аддалі́ дзе́ля сьведчаньня сапраўднай любові да Бога і да бліжніх,

блаславёных Антонія і Юрыя, сёньня песьняй праслаўляем.

Да вас, добрыя хадайнікі Божыя,

з надзеяй зьвяртаемся ды са шчыраю падзякаю за заступніцтва ў малітвах нашых усклікаем:

Радуйцеся, Антоні і Юры, блаславёныя пакутнікі з Росіцы!

 

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎНА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ


26.07.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier