Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ
НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ26.07.2023. |
|
Пілігрымы кіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя і Антонія - мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
Пілігрымка распачалася ў сераду - 26 ліпеня раніцай - святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 28 ліпеня святой Імшой для пілігрымаў а 18:00 гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы. На шлях выйшла больш за 70 паломнікаў.
Працягласць пілігрымкі — 3 дні; маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца. Першы дзень завяршыўся малітвай у касцёле ў Мёрах. Традыцыйна, у пілігрымцы ўдзельнічае група грэка-католікаў.
***
МАЛІТВА НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ Кандак 1 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ): Адданых слугаў Божых і ўслаўленых пакутнікаў Хрыстовых, якія сьмерці не збаяліся ды жыцьцё сваё аддалі́ дзе́ля сьведчаньня сапраўднай любові да Бога і да бліжніх, блаславёных Антонія і Юрыя, сёньня песьняй праслаўляем. Да вас, добрыя хадайнікі Божыя, з надзеяй зьвяртаемся ды са шчыраю падзякаю за заступніцтва ў малітвах нашых усклікаем: Радуйцеся, Антоні і Юры, блаславёныя пакутнікі з Росіцы!
Вярнуцца назад |