Сьвятая мучанiца Тацьцяна

Сьвятая мучанiца Тацьцяна нарадзiлася ў арыстакратчнай рымскай сям'i. Яе бацька як адданы хрысьцiянiн выхоўваў дачку ў дусе аданьня Богу i Царкве. Дасягнуўшы паўналецьця, не выйшла замуж, аддаючы свае сiлы службе Богу. Як дыяканiса Рымскай Царквы ў посьце i малiтве служыла хворым i дапамагала бедным.
Калi рымскiм цэзарам стаў Аляксандр Сэвер (222-235), пачалiся перасьледаваньнi хрысьцiянаў. Схапiлi таксама Тацьцяну, прымушаючы яе скласьцi ахвяру паганскiм багам. Але па малiтвах сьвятой усе статуi гэтых бажкоў разьляцелiся на кавалкi, прыдушваючы паганскiх сьвятароў. Тады Тацьцяну пачалi зьбiваць, выкалалi ёй вочы, але яна цярплiва зносiла ўсе пакуты, просячы Бога, каб адкрыў вочы яе мучыцелям. Бог пачуў яе малiтвы, каты пабачылi чатырох анёлаў, якiя атачалi Тацьцяну i захоўвалi яе ад пакутаў, пачулi голас з неба, зьвернуты да яе. Тады ўпалi да яе ног, просячы пра прабачэньне, тут жа навярнулiся да Хрыста, за што былi забiтыя. Пасьля iншых вялiкiх пакутаў мучанiцу прывялi ў цырк i выпусьцiлi на яе iльвоў, але тыя пачалi лiзаць ёй ногi. Тады каты забiлi Тацьцяну мячом.