Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі23.03.2023. |
|
«У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою.
Таму я хачу запрасіць кожнага верніка і супольнасць, асабліва малітоўныя групы, кожны год 25 сакавіка аднаўляць акт прысвячэння Багародзіцы, каб Яна, наша Маці, захавала ўсіх у еднасці і міры»,— сказаў Святы Айцец, дадаўшы, каб не забывацца ў гэтыя дні пра змучаную Украіну, якая так моцна церпіць.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |