Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Паведамленне з 86-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Паведамленне з 86-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі16.03.2023. |
|
Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB прадставіў вынікі працы Еўрапейскай кантынентальнай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая праходзіла ў лютым у Празе (Чэхія).
Біскупы прызначылі прадстаўніка Касцёла ў Беларусі для удзелу ў чарговым этапе Сіноду, які пройдзе ўвосень у Рыме. Ім стаў біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.
Была абмеркавана праграма святкавання ў 2023 годзе 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Біскупы абмеркавалі прапановы правядзення канферэнцый у каталіцкіх навучальных установах на тэму сёлетняга пастырскага года, які ў мясцовым Касцёле праходзіць на тэму: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».
Удзельнікамі пасяджэння былі абмеркаваныя пытанні адносна ўдзелу прадстаўнікоў Касцёла ў Беларусі ў Сусветных днях моладзі, якія з 1 па 6 жніўня 2023 года пройдуць у Лісабоне (Партугалія).
На пасяджэння былі разгледжаныя таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.
Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.
Мінск, 15 сакавіка 2023 г. ✠Юрый Касабуцкі
Кс. канонік Юрый Санько
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |