Пошук

Каляндар

 

АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў Сірыі  


АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў СірыіНа пачатку лютага 2023 г. на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі адбыўся моцна земляртус, у выніку якога загінулі дзясяткі тысяч людзей, а вялікая колькасць засталася без даху над галавой і без сродкаў для існавання.

 

Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкая Царква робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе. Разам з матэрыяльнай дапамогай хрысціяне арганізуюць розныя формы малітвы.

 

Цэрквы візантыйскай традыцыі (каталіцкія і праваслаўныя) карыстаюцца тэкстам Акафісту Найсвятой Багародзіцы. (Візантыйскія Цэрквы адзначаюць літургічны ўспамін Акафісту ў пятую суботу Вялікага посту - «Суботу Акафісту», але яго частку спяваюць у кожную папярэднюю суботу Вялікага посту).         

 

У міжнародную і міжканфесійную малітву за жыхароў Сірыі ўключаюцца і грэка-католікі Беларусі.


4.03.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier