Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў Сірыі
АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў Сірыі4.03.2023. |
|
Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкая Царква робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе. Разам з матэрыяльнай дапамогай хрысціяне арганізуюць розныя формы малітвы.
Цэрквы візантыйскай традыцыі (каталіцкія і праваслаўныя) карыстаюцца тэкстам Акафісту Найсвятой Багародзіцы. (Візантыйскія Цэрквы адзначаюць літургічны ўспамін Акафісту ў пятую суботу Вялікага посту - «Суботу Акафісту», але яго частку спяваюць у кожную папярэднюю суботу Вялікага посту).
У міжнародную і міжканфесійную малітву за жыхароў Сірыі ўключаюцца і грэка-католікі Беларусі. Вярнуцца назад |