Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Арцыбіскуп Антэ Ёзіч павіншаваў Сяргея Алейніка з прызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч павіншаваў Сяргея Алейніка з прызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў14.12.2022. |
|
У скіраваным новапрызначанаму міністру Алейніку лісце прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне перадусім выказаў яму свае віншаванні з прызначэннем на высокую пасаду.
«Жадаю вам моцнага здароўя, а таксама паспяховай і плённай працы на новай адказнай пасадзе, заслужана даверанай вам вашай дзяржавай у няпросты гістарычны перыяд, калі ад намаганняў дыпламатаў, скіраваных на падтрымку дыялогу ў імя міру і стабільнасці, як ніколі залежаць лёсы людзей і народаў.
Дазвольце таксама выказаць вам вялізную ўдзячнасць за вашу шматгадовую працу ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Спадзяюся, што з Вашым новым прызначэннем адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь працягнуць развівацца ў духу ўзаемапавагі і даверу дзеля дабра вернікаў Каталіцкага Касцёла і ўсяго беларускага народа», — напісаў нунцый Антэ Ёзіч.
Напярэдадні Калядаў і Новага года ватыканскі дыпламат на заканчэнне ліста выказаў найлепшыя пажаданні новаму кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства і яго блізкім.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |