Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ
ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ3.08.2022. |
|
ДЛЯ: а. Іллі САЎЧАНКІ МІС, ДРУЯ
АД: Генеральнага настаяцеля Ордэна марыянаў о. АНДРЭЯ ПАКУЛЫ МІС з Рыму Дарагі Ойча Ілля, традыцыйная пілігрымка з Друі ў Росіцу ў гэтым годзе з’яўляецца часткай святкавання Юбілею 350-годдзя Ордэна марыянаў. Няхай - праз малітвы благаслаўлёных Мучанікаў Антонія і Юрыя - гэтая Пілігрымка стане для ўсіх удзельнікаў часам плённага асэнсавання спадчыны Друі і Росіцы і духоўнага подзвігу на шляху веры, надзеі і любові. Табе, Ойча Ілля, марыянам, якія служаць пілігрымам, і ўсім пілігрымам шлю з Рыму благаслаўленне і запэўніваю аб духоўнай еднасці ў малітве. Генеральны настаяцель Ордэна марыянаў о. Андрэй Пакула МІС Рым, 3 жніўня 2022 г.
Вярнуцца назад |