Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Праведнік ці грэшнік?
Лк 6, 31-36 Праведнік ці грэшнік? Дарагія браты і сёстры! Магчыма для многіх будзе цікавым даведацца чым адрозьніваецца праведнік ад грэшніка. Якая паміж імі розніца? Часам мы думаем, што праведнік – гэта той, хто любіць іншага і робіць яму дабро. Наадварот жа, грэшны – гэта той, хто ня любіць іншага чалавека і чыніць яму благое. Усё вельмі проста! Але ці да канца гэта так? Ці так думае пра гэта сам Бог? Сённяшні ўрывак з Евангельля дапамагае нам адказаць на гэтае пытаньне. ”І калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за тое падзяка? І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі тое самае чыняць” (Лк 6, 32-33). Любіць бліжняга і рабіць добрыя ўчынкі не заўсёды значыць быць праведным перад Богам. Бо аказваецца ўсё гэта могуць чыніць таксама і грэшнікі. Усё гэта могуць рабіць людзі не набліжаныя да Хрыста, кіруючыся сваімі ўласнымі эгаістычнымі матывамі. Праведнасьць жа – гэта нешта іншае, нешта больш глыбокае і чыстае. “А вы любіце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх”( Лк 6, 35). Праведнасьць – гэта значыць быць незалежным ад абставінаў і рабіць дабро заўсёды і ўсім, нават сваім ворагам. Рабіць гэта бескрысна, з любові, не шукаючы ніякай адплаты. Не сакрэт, што нам, пабожным хрысціянам, не складана рабіць часамі добрыя ўчынкі для тых, хто ёсць побач з намі: для сваіх блізкіх і родных, для братоў і сёстраў у Хрысце, асабліва, калі яны з нашай Царквы. І ў гэтым мы можам дасягнуць вялікіх поспехаў. І гэта цудоўна. Але трэба заўсёды быць уважлівымі да сябе, ці ёсць гэта праведнасць. Можа мы робім гэта з нейкіх уласных эгаістычных матываў?!! Можа мы любім і робім дабро, бо спадзяемся атрымаць тое самае для сябе? Ці змаглі бы мы гэта зрабіць, таксама, для любога іншага чалавека?!! Хрыстос у сёньняшнім Евангельлі ставіць нам гэтыя пытаньні. Паспрабуй на іх адказаць. Аўтар - а. Аляксандр Шыбека |
|
19.09.2008
|






Сёньняшняе чытаньне:
