Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава
21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава23.06.2022. |
|
Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду - 22 чэрвеня у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, з якой святой памяці Васіль Быкаў быў звязаны ў апошнія гады свайго жыцця.
Малітоўны ўспамін народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 22 чэрвеня набыў асаблівае, сімвалічнае значэнне.
“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля і ўчыні яму вечную памяць”. + + +
Васіль Уладзіміравіч Бы́каў (*19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён, +22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Мінскі раён). “Большасць твораў Васіля — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця”. Вярнуцца назад |