Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 29 мая 2022 г. - у Мінску пройдзе працэсія Божага Цела
29 мая 2022 г. - у Мінску пройдзе працэсія Божага Цела26.05.2022. |
|
Як паведаміла Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, урачыстасць распачнецца а 9-й гадзіне святой Імшой на палявым алтары каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44 А).
Пасля Імшы адбудзецца працэсія з Залатой Горкі па праспекце Незалежнасці з традыцыйнымі чатырма прыпынкамі, якая завершыцца каля касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці).
Усіх святароў і вернікаў запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці і Эўхарыстычнай працэсіі, якая ў мінулыя два гады ў Мінску не праводзілася ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |