Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВА

У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВА


25.05.2022.

У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ Скоп'е супольнае ўшанаванне мошчаў св. Кірыла Салунскага, настаўніка славянаў.  

 

24 траўня 2022 года, у свята святых братоў Кірыла і Мятода, у дзень калі Македонская Праваслаўная Царква - Охрыдская Архіепіскапія  набыла аўтакефальны статус, грэка-каталіцкі епарх Струміцы і Скоп'е Высокадастойны Уладыка Кірыл (Кіра Стоянаў) перанёс адзіныя ў Македоніі мошчы свяціцеля Кірыла Салунскага ў праваслаўны катэдральны сабор святога Клімента Охрыдскага» у Скоп'е, па просьбе архіепіскапа Стэфана.       

 

Мошчы былі выстаўлены падчас Боскай Літургіі,  якую узначалілі архіепіскап Македонскі і Охрыдскі Яго Блаславенства  Стэфан і сербскі патрыярх Яго Святасць Парфірый. На Боскай Літургіі прысутнічаў Уладыка  Кірыл (Кіра Стоянаў у суправаджэнні святароў: а. Мар'яна Рыстова і а.  Томаша Бака.

 

Пасля Літургіі прысутныя вернікі мелі магчымасць памаліцца перад мошчамі свяціцеля Кірыла Салунскага і ўшанаваць іх.

 

Адзіныя ў Македоніі мошчы св. Кірыла Салунскага, якія належаць Каталіцкай Царкве, маюць пасведчанне аб сапраўднасці, выдадзенае кампетэнтнымі царкоўнымі ўладамі Рымскай дыяцэзіі, дзе знаходзіцца магіла святога Кірыла.

 

У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВА

 

Паводле katolici.mk


Вярнуцца назад