Парафія сьвятога Язэпа > --- > У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў


18.05.2022.

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў14 і 15 мая ў Гомелі была арганізавана выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія перэгрынуюць па краіне.


Удзел у гэтай духоўна-культурнай падзеі ўзялі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, а таксама праваслаўны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і Вікарый Гомельскай епархіі епіскап Светлагорскі Амвросій.

 

Мерапрыемства адбывалася ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.

 

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяўНа працягу двух дзён жыхары і госці горада на Сожы маглі пазнаёміцца з копіямі Марыйных абразоў, якія год таму абышлі Беларусь у перэгрынацыі ўздоўж межаў нашай краіны.

Тады абразы былі толькі праездам у Гомелі, а цяпер засталіся ў другім па велічыні беларускім горадзе на тыдзень.

 

Пра леташнюю перэгрынацыю абразоў распавёў ксёндз Яўген Эйсмант SAC. Ён адзначыў, што, калі падчас пандэміі нельга было здзяйсніць пілігрымкі ў Марыйныя санктуарыі, была арганізавана перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў на аўтамабілях працягласцю больш за тры тыс. кіламетраў. Ёй спадарожнічалі тры асноўных інтэнцыі: аб спыненні каранавірусу, аб супакоі і адраджэнні веры на нашай зямлі і ва ўсім свеце, а таксама аб хутчэйшай адбудове пасля пажару Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

 

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяўДа сабраных перад копіямі цудадзейных абразоў звярнуўся з пастырскім словам арцыбіскуп Кандрусевіч, які раскрыў старадаўняе ўяўленне пра ікону як пра «вакно ў духоўны свет». «Тое, што Евангелле перадае словамі, ікона перадае колерамі. Таму ікона з’яўляецца Евангеллем у колерах і адным са шляхоў, на якіх Бог аб’яўляе сябе чалавеку. <...>

 

Моцна развітое ў Касцёле і ў Царкве ўшанаванне Марыі яднае католікаў і праваслаўных у супольным адказе на выклікі часу з мэтай абараняць хрысціянскія каштоўнасці»,— падкрэсліў заслужаны каталіцкі іерарх.

 

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяўАрцыбіскуп Кандрусевіч заўважыў, што гэтае культурна-рэлігійнае мерапрыемства было арганізавана пры ўдзеле Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы і дзяржаўнай улады, што спрыяе развіццю міжканфесійных і касцёльна-дзяржаўных адносін.

 

Словы падзякі арганізатарам духоўна-культурнай падзеі выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі.

 

Чыноўнік пажадаў, каб такіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць людзей духоўна, на тэрыторыі вобласці было больш.

 

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяўСваімі перажываннямі падзялілася Ядвіга Сянько, чыёй рукой былі намаляваны копіі ікон. Мастачка прызналася, што калі стварала копіі першых васьмі абразоў, не чакала, што іконы наведаюць так шмат розных мясцін і што будуць дапісаныя яшчэ пяць копій.

 

Да сабраных прамовіў таксама біскуп Велікаселец, які заахвоціў да малітвы і раздаў абразкі з выявай Маці Божай.

 

Падчас выставы з духоўнай музычнай праграмай на сцэне драмтэатра выступіў парафіяльны хор мінскага касцёла святога Сымона і святой Алены «Голас душы», а на наступны дзень тут гучалі спевы праваслаўных хораў.

 

З драмтэатра абразы Маці Божай былі перавезены ў гомельскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі па адрасе: вул. Савецкая, 118.

 

У гэтай святыні копіі ікон будуць знаходзіцца да 20 мая, пасля чаго іх прывітаюць вернікі парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове.

 

Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by


Вярнуцца назад