Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 18 траўня: Дзень нараджэння Папы Рымскага Яна Паўла ІІ
18 траўня: Дзень нараджэння Папы Рымскага Яна Паўла ІІ18.05.2022. |
|
*18 траўня 1920; + 2 красавіка 2005. Папа Рымскі, першы папа-славянін.
У каляндары Каталіцкай Царквы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы рымскага, адзначаецца 22 кастрычніка.
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА IIО Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра. Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа. Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй. Амін. Вярнуцца назад |