Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдры
Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдры5.05.2022. |
|
Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).
Станіслаў Шушкевіч — вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Адышоў у вечнасць 3 мая з-за ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |