Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча
Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча5.05.2022. |
|
+Пахавальная св. Імша ў рыма-каталіцкай Архікатэры – у Суботу, 7 мая 2022 г. – у 12:00 гадзін.
+ + +
Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі. 18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савету і стаў фактычна першым лідарам незалежнай Беларусі, якая ў той час была парламенцкай рэспублікай. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) ў Мінску. Вярнуцца назад |