Пошук

Каляндар

 

КРЫЖ ХРЫСТА – КРЫНІЦА ПЕРАМОГІ  


c

 

Вернікі грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі на працягу гэтых дзён узгадваюць - у асаблівай заўпакойнай малітве - ахвяры генацыду Беларускага народу часоў ІІ сусветнай вайны: наведваюць Хатынь, Росіцу, Бабровічы, Берасце…

 

У чацвер, 24 сакавіка 2022 г., памінальную малітву ў Берасці ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

У малітоўным духу наведаў ён Брэсцкую крэпасць і ў храме парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя адслужыў заўпакойную ліццю за ахвяры войнаў.

 

Шматлікія крыжы на месцах экстэрмінацыі – гэта сапраўдны Крыжовы шлях Беларускага народу. Але гэта і знакі перамогі над дэманічнай сілай, знакі духовай моцы Беларускага народу, за які ў гэтыя дні рупліва молімся ў міжканфесійнай супольнасці” – сказаў архімандыт.


25.03.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier