Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > КРЫЖ ХРЫСТА – КРЫНІЦА ПЕРАМОГІ
КРЫЖ ХРЫСТА – КРЫНІЦА ПЕРАМОГІ25.03.2022. |
|
c
Вернікі грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі на працягу гэтых дзён узгадваюць - у асаблівай заўпакойнай малітве - ахвяры генацыду Беларускага народу часоў ІІ сусветнай вайны: наведваюць Хатынь, Росіцу, Бабровічы, Берасце…
У чацвер, 24 сакавіка 2022 г., памінальную малітву ў Берасці ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). У малітоўным духу наведаў ён Брэсцкую крэпасць і ў храме парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя адслужыў заўпакойную ліццю за ахвяры войнаў.
“Шматлікія крыжы на месцах экстэрмінацыі – гэта сапраўдны Крыжовы шлях Беларускага народу. Але гэта і знакі перамогі над дэманічнай сілай, знакі духовай моцы Беларускага народу, за які ў гэтыя дні рупліва молімся ў міжканфесійнай супольнасці” – сказаў архімандыт. Вярнуцца назад |