Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак заклікаў біскупаў усяго свету прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі  


Папа Францішак заклікаў біскупаў усяго свету прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Папа Францішак здзейсніць урачысты акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах.

 

«Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў з’яднацца з ім у малітве за мір, а таксама ў прысвячэнні і даручэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі»,— пацвердзіў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.

 

Раней паведамлялася, што гэты абрад — таксама ва ўрачыстасць Звеставання Пана — здзейсніць у Фаціме кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскім элемазінарый, які прыбудзе ў партугальскі марыйны санктуарый у якасці спецыяльнага пасланніка Святога Айца.

 

Паводле: Vatican News


21.03.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier