Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > І ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2022 г.

І ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2022 г.


28.02.2022.
І ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2022 г.У парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Вялікі Пост – духовая падрыхтоўка да Пасхі Гасподняй пачынаецца ў панядзелак – 28 лютага 2022 г.

 

Першы тыдзень Вялікага Посту характэрызуецца вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон Пачэснага Андрэя Крыцкага - з зямнымі паклонамі. У пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.

 

Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска


ПАНЯДЗЕЛАК – 28.02.2022, АЎТОРАК – 1.03.2022, СЕРАДА – 2.03.2022, ЧАЦВЕР – 3.03.2022

Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага служыцца

а гадз. 18:30 - у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл – ніжні храм)

а гадз. 18:30 - у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, 
ст. метро «Аўтазаводская»)

 

СЕРАДА – 2.03.2022
Літургія раней асвячаных Дароў

а гадз. 18:30 - у Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)

 

ПЯТНІЦА –  4.03.2022

Літургія раней асвячаных Дароў

а гадз. 18:30 - у Парафіі Святога Духа

а гадз. 18:30 - у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы


СУБОТА – 5.03.2022

у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы
а гадз. 18:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага



Вярнуцца назад