Пошук

Каляндар

 

У Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішка Скарыны  


У Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішка Скарыны20 студзеня 2022 года з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адзначылі 500-годзе выдання малой падарожнай кніжыцы.


У набажэнстве ўдзельнічалі таксама святары грэка-каталіцкага абраду і шматлікія вернікі.

 

У сваім слове да вернікаў біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што «Францішак Скарына з’яўляецца для нас прарокам,(…) тым, хто ў сваім жыцці перад усім прагнуў жыць Божым словам і гэтым дзяліцца». Таксама іерарх падзякаваў Богу за жыццё беларускага першадрукара, за яго асветніцкую і друкарскую дзейнасць, якая дапамагла ў тым, «каб малітва спадарожнічала чалавеку».

Малая падарожная кніжыца — гэта малітоўнік выдадзены Францішкам Скарынам у 1522 годзе, для свецкіх вернікаў на роднай мове. Гэтым, і, таксама, іншай выдавецкай і перакладчыцкай дзейнасцю, ён апярэдзіў свае часы.

 

Паводле https://catholicnews.by/


22.01.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier