Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішка Скарыны
У Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішка Скарыны22.01.2022. |
|
У набажэнстве ўдзельнічалі таксама святары грэка-каталіцкага абраду і шматлікія вернікі.
У сваім слове да вернікаў біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што «Францішак Скарына з’яўляецца для нас прарокам,(…) тым, хто ў сваім жыцці перад усім прагнуў жыць Божым словам і гэтым дзяліцца». Таксама іерарх падзякаваў Богу за жыццё беларускага першадрукара, за яго асветніцкую і друкарскую дзейнасць, якая дапамагла ў тым, «каб малітва спадарожнічала чалавеку». Малая падарожная кніжыца — гэта малітоўнік выдадзены Францішкам Скарынам у 1522 годзе, для свецкіх вернікаў на роднай мове. Гэтым, і, таксама, іншай выдавецкай і перакладчыцкай дзейнасцю, ён апярэдзіў свае часы.
Паводле https://catholicnews.by/ Вярнуцца назад |