Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛЮТАГА
Сёньняшняе чытаньне:

ПЕРШАЯ ГАДАВІНА СПАЧЫНУ МІТРАПАЛІТА ФІЛАРЭТА  


ПЕРШАЯ ГАДАВІНА СПАЧЫНУ МІТРАПАЛІТА ФІЛАРЭТАУ першую гадавіну адыходу ў вечнасць Мітрапаліта Філарэта, Пачэснага Патрыяршага Экзарха Беларусі, беларускія грэка-католікі ўзгадваюць ў малітве ягонае служэнне ў духу міжканфесійнага дыялогу.


У Мінску за супакой душы Мітрапаліта Філарэта архімандрыт Сяргей, разам з грэка-каталіцкімі семінарыстамі, маліліся на Боскай Літургіі ў храме Парафіі Праведнага Язэпа ўвечары 11 студзеня 2022 г.  

 

+++

 

З Слова Архімандрыта Сяргея, Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі,  на дзень пахавання Мітрапаліта Філарэта (15.01.2021) 

Дзякуем Госпаду за архіпастырскае служэнне Мітрапаліта Філарэта, за ягоную хрысціянскую  адкрытасць на міжканфесійны дыялог, які спрыяў пабудове адносінаў узаемнай павагі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

Ва ўдзячнай памяці захоўваю сустрэчы і размовы са святой памяці Высокапраасвяшчэным Уладыкам Філарэтам – у Беларусі і ў Замежжы.

Узгадваю поўныя духовага натхнення словы, якія Ён накіраваў мне пасля Боскай Літургіі, якую 20 лютага 2006 года служыў на мошчах свяціцеля Мікалая ў крыпце базылікі ў Бары: “Хрысціянскім іерархам трэба вучыцца з прыкладу св. Мікалая, як адважна служыць людзям словам і чынам, усім хто да іх звяртаецца за дапамогай”.


12.01.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier