Мучанікі Флор і Лаўр

Флор і Лаўр, родныя браты, былі разьбярамі па камені. Навучыліся яны гэтаму мастацтву ад Прокла і Максіма, якія, верагодна, былі іх настаўнікамі ў веры. Калі Прокл і Максім панесьлі сьмерць за веру, браты перасяліліся ў Ілірыю. Там яны прапаведвалі Хрыста і аднойчы разбурылі паганскую сьвятыню. За гэты іх укінулі ў высахлую студню і засыпалі зямлёй. Праз шмат гадоў іхныя парэшткі былі знойдзеныя некранутымі і былі ўрачыста перанесеныя ў Канстантынопаль.