Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 40 крокаў да Раства. Крок 2-гі
40 крокаў да Раства. Крок 2-гі16.11.2021. |
|
(18) З нараджэньнем Езуса Хрыста было так: Калі маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым пачалі жыці разам, выявілася, што яна цяжарная за справай Духа Сьвятога. (19) Язэп жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць. (20) А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ў-ва сьне і сказаў: “Язэпе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, сужонку тваю, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога. (21) Вось жа народзіць сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных”. (22) А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў: (23) “Вось жа Дзева пачне і народзіць сына, і назавуць імя Яго Эмануэль”, што значыць Бог з намі. (24) Затым Язэп, падняўшыся зо сну, зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.
пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Вярнуцца назад |