Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў
Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў5.02.2021. |
|
Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, анлайн-сустрэча была арганізавана па ініцыятыве наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бэн Заіда Эль Нахаяна. У ёй бралі ўдзел Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы.
Пантыфік у сваёй прамове падкрэсліў, што братэрства з'яўляецца «новай мяжой чалавецтва», а яго будаванне — «выклік нашага часу».
Святы Айцец заўважыў, што братэрства азначае працягнутую да іншага чалавека руку, узаемапавагу, слуханне з адкрытым сэрцам. Яно азначае таксама «трываласць у сваіх перакананнях», якія не могуць станавіцца аб’ектам перамоў.
«Мы — браты, народжаныя ад аднаго Айца. Мы маем розную культуру і традыцыі, але ўсе з’яўляемся братамі,— заўважыў Папа Францішак і заахвоціў будаваць братэрства шануючы гэтыя адрозненні. — Свет без братоў — гэта свет ворагаў».
Як заўважыў Біскуп Рыма, «вельмі тонкай формай варожасці» з'яўляецца абыякавасць: «Няма патрэбы ў вайне, каб стаць ворагамі. Дастаткова быць абыякавымі».
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |