Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

З Язэпам – “мужам веры” молімся за тых, каго клічуць на суд  


З Язэпам – “мужам веры” молімся за тых, каго клічуць на суд“Шчаслівыя вы, калі вас крыздзяць і праследуюць,

і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне:

радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая” (Мц 5,11-12)

Белаускія грэка-католікі моляцца асабліва за пакліканых на суд у Віцебску: 

а. Аляксея Варанко і а. Віктара Жука (23 снежня) і брата Барыса Хамайду (24 снежня) 


ДЗЕНЬ VІІ (22 снежня):


КАНДАК 7

Ты хацеў уратаваць ад злосыці Ірада Таго, хто прыйшоў збавіць сьвет, але не пытаў ты Анёла, які табе загадаў у Ягіпет уцякаць, чаму ж Той, Хто іншых збаўляе, Сябе  збавіць ня можа; ты, як муж веры, як новы Абрагам, адразу быў гатовы паслухацца, не зважаючы на цяжкасьці дарогі, не выпытываў пра час вяртаньня, толькі адразу з Марыяй і Дзцягкам выправіўся ў Ягіпет, радасна сьпяваючы Богу:

Алілуя.


ІКАС 7

Новы Язэп паказаўся ў Ягіпце большым за старажытнага патрыярха, які ўратаваў егіпцян ад голаду: бо ты ўратаваў ад сьмерці Збаўцу сьвету і егіпцянам, якія гінулі ад нязбожнасьці, хлеб жыватворны прынёс і зерне вечнага жыцьця пасеяў, ад якога цудоўныя парасткі выраслі ў пустыні Ягіпецкай. Таму ўсклікаем табе:

-Радуйся, што дзеля Хрыста смутак і цяжкасьці ў дарозе цярпеў;

Радуйся, бо Дзіцятка Ісуса ты вёў па пустыні, як Бог некалі вогненым слупам вёў Ізраіль; 

-Радуйся, бо гадаваў Карміцеля, Які карміў людзей сваёй маннай;

-Радуйся, бо насіў на руках Творцу, Які носіць усё стварэньне;

-Радуйся, бо ўратаваў ад злосьці Ірада Таго, Хто некалі ўратаваў люд Божы ад горкае няволі фараонавае;

-Радуйся, Ягіпту за няволю адплаціў ласкаю ўсынаўленьня;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.


22.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier