Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > З Язэпам – “мужам веры” молімся за тых, каго клічуць на суд
З Язэпам – “мужам веры” молімся за тых, каго клічуць на суд22.12.2020. |
|
і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне: радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая” (Мц 5,11-12) Белаускія грэка-католікі моляцца асабліва за пакліканых на суд у Віцебску: а. Аляксея Варанко і а. Віктара Жука (23 снежня) і брата Барыса Хамайду (24 снежня) ДЗЕНЬ VІІ (22 снежня): КАНДАК 7 Ты хацеў уратаваць ад злосыці Ірада Таго, хто прыйшоў збавіць сьвет, але не пытаў ты Анёла, які табе загадаў у Ягіпет уцякаць, чаму ж Той, Хто іншых збаўляе, Сябе збавіць ня можа; ты, як муж веры, як новы Абрагам, адразу быў гатовы паслухацца, не зважаючы на цяжкасьці дарогі, не выпытываў пра час вяртаньня, толькі адразу з Марыяй і Дзцягкам выправіўся ў Ягіпет, радасна сьпяваючы Богу: Алілуя. ІКАС 7 Новы Язэп паказаўся ў Ягіпце большым за старажытнага патрыярха, які ўратаваў егіпцян ад голаду: бо ты ўратаваў ад сьмерці Збаўцу сьвету і егіпцянам, якія гінулі ад нязбожнасьці, хлеб жыватворны прынёс і зерне вечнага жыцьця пасеяў, ад якога цудоўныя парасткі выраслі ў пустыні Ягіпецкай. Таму ўсклікаем табе: -Радуйся, што дзеля Хрыста смутак і цяжкасьці ў дарозе цярпеў; Радуйся, бо Дзіцятка Ісуса ты вёў па пустыні, як Бог некалі вогненым слупам вёў Ізраіль; -Радуйся, бо гадаваў Карміцеля, Які карміў людзей сваёй маннай; -Радуйся, бо насіў на руках Творцу, Які носіць усё стварэньне; -Радуйся, бо ўратаваў ад злосьці Ірада Таго, Хто некалі ўратаваў люд Божы ад горкае няволі фараонавае; -Радуйся, Ягіпту за няволю адплаціў ласкаю ўсынаўленьня; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых. Вярнуцца назад |