Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

З св. Язэпам і з Папам Францішкам молімся за Беларусь  


З св. Язэпам і з Папам Францішкам молімся за БеларусьПерад Іконай Праведнага Язэпа штодня чытаем Акафіст і асэнсоўваем словы Папы Францішка, што “Бог знаходзіцца там, дзе чалавеку пагражае небяспека, дзе чалавек пакутуе, дзе ўцякае, дзе перажывае непрыняцце і пакінутасць".

Усіх грамадзянаў нашай Бацькаўшчыны – шматпакутнай Беларусі, давераем Заступніцтву св. Язэпа.


ДЗЕНЬ IІІ (18 снежня):


КАНДАК 3

Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Язэп, дзіўнай тайны ня ведаючы, але навучаны Самім Богам, кліча да Яго:

Алілуя.


ІКАС 3

Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Дзеву, Якая мела ва ўлоньні сваім Бога, і спакусіўшыся, усумніўся ў Дзявоцтве, але, будучы праведным, захацеў паціху адпусьціць Яе, Богу, Які ўсё ведае, на суд аддаючы ўсё, і нас навучыў клікаць:

-Радуйся, цнатлівасьці ахоўніча;

-Радуйся, ізраільцянін, які ня мае зламыснасьці;

-Радуйся, добры сэрцам; 

-Радуйся, ціхі норавам;

-Радуйся, які ўсю надзею на Бога пакладаеш; 

-Радуйся, які Провіду Божаму сябе і іншых даручаеш;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.


18.12.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier