Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > З св. Язэпам і з Папам Францішкам молімся за Беларусь
З св. Язэпам і з Папам Францішкам молімся за Беларусь18.12.2020. |
|
Усіх грамадзянаў нашай Бацькаўшчыны – шматпакутнай Беларусі, давераем Заступніцтву св. Язэпа. ДЗЕНЬ IІІ (18 снежня): КАНДАК 3 Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Язэп, дзіўнай тайны ня ведаючы, але навучаны Самім Богам, кліча да Яго: Алілуя. ІКАС 3 Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Дзеву, Якая мела ва ўлоньні сваім Бога, і спакусіўшыся, усумніўся ў Дзявоцтве, але, будучы праведным, захацеў паціху адпусьціць Яе, Богу, Які ўсё ведае, на суд аддаючы ўсё, і нас навучыў клікаць: -Радуйся, цнатлівасьці ахоўніча; -Радуйся, ізраільцянін, які ня мае зламыснасьці; -Радуйся, добры сэрцам; -Радуйся, ціхі норавам; -Радуйся, які ўсю надзею на Бога пакладаеш; -Радуйся, які Провіду Божаму сябе і іншых даручаеш; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых. Вярнуцца назад |