Уладыка Дыянісій (Ляховіч) прызначаны экзархам для ўкраінцаў грэка-католікаў у Італіі
У суботу, 24 кастрычніка 2020 г., у Ватыкане паведамілі, што Святы Айцец Францішак спыніў мандат Апостальскага Адміністратара sede vacante Экзархата для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, у асобе кардынала Анджэла Дэ Данаціса, вікарыя Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі.
У той жа час паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, дастойнага Біскупа Дыянісія Ляховіча, ЧСВВ, былога дэлегата гэтай царкоўнай структуры, перанёсшы яго з тытулярнай сталіцы Эгнацыі.
|